/ 15 октября, 2026

14 кастрычніка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў конкурс чытальнікаў «Мамачка мая».❤️

Вучні 4–5 класаў пазнаёміліся з гісторыяй свята , выразна і эмацыянальна чыталі вершы, прысвечаныя маме.‍

Усе ўдзельнікі паэтычнага конкурсу справіліся на выдатна і атрымалі за гэта салодкія прызы.

14 кастрычніка Брольніцкая сельская бібліятэка сабрала матуль і бабуль на цёплую віншавальную праграму «Мама- гэта цэлы свет!»‍❤️ з кніжнай выставай, музычнымі віншаваннямі і душэўным чаяпіццем. ✨

У Шчарсоўскай сельскай бібліятэцы прайшла паэтычная гадзіна “Будзь заўсёды са мною побач”— размова пра ролю мамы і традыцыі свята.

✨ Дзеці чыталі вершы, слухалі легенду пра мацярынскае сэрца, падарылі матулям і бабулям паштоўкі.

Падчас святочнай акцыі «Мама – вобраз сэрцу дарагі»‍❤️ бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі павіншавала сваіх чытачак прама на іх працоўных месцах.

✨ Дзякуй нашым матулям за любоў і клопат!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий