14 кастрычніка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў конкурс чытальнікаў «Мамачка мая».❤️
Вучні 4–5 класаў пазнаёміліся з гісторыяй свята , выразна і эмацыянальна чыталі вершы, прысвечаныя маме.
Усе ўдзельнікі паэтычнага конкурсу справіліся на выдатна і атрымалі за гэта салодкія прызы.
14 кастрычніка Брольніцкая сельская бібліятэка сабрала матуль і бабуль на цёплую віншавальную праграму «Мама- гэта цэлы свет!»❤️ з кніжнай выставай, музычнымі віншаваннямі і душэўным чаяпіццем. ✨
У Шчарсоўскай сельскай бібліятэцы прайшла паэтычная гадзіна “Будзь заўсёды са мною побач”— размова пра ролю мамы і традыцыі свята.
✨ Дзеці чыталі вершы, слухалі легенду пра мацярынскае сэрца, падарылі матулям і бабулям паштоўкі.
Падчас святочнай акцыі «Мама – вобраз сэрцу дарагі»❤️ бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі павіншавала сваіх чытачак прама на іх працоўных месцах.
✨ Дзякуй нашым матулям за любоў і клопат!









