14 кастрычніка бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі разам з пятым класам гімназіі №1 былі ўдзельнікамі святочнага майстар-класа «Лепшыя падарункі сваімі рукамі», прысвечанага да Дня маці. Напачатку сустрэчы звярнуліся да прыгожага слова: успомнілі самыя шчырыя словы пра маму, падзяліліся ўражаннямі аб прачытаных кнігах, пазнаёміліся з навінкамі. Пасля літаратурнай размовы хлопчыкі і дзяўчынкі прыступілі да творчасці. Крок за крокам пад кіраўніцтвам бібліятэкара пяцікласнікі стварылі прыгожы, арыгінальны і памятны сувенір, які прыемна здзівіць і кране да слёз кожную матулю.





