/ 20 февраля, 2026

Каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі 19 лютага з нагоды Дня роднай мовы ладзіла акцыю-натхненне “Прыгожыя словы роднай мовы”. Чытачам з вёсак Зенявічы, Марцулі, Пліса2, Пліса1, Ляхавічы2 і Ляхавічы1 было прапанавана на пялёстках васілька напісаць тыя беларускія словы, якія ім найбольш падабаюцца і падаюцца важнымі. Матуля, бацька, каханне і многія іншыя словы былі ўзгаданыя.

Пачаставалі бібліятэкары сваіх дарагіх чытачоў прадукцыяй  кандытарскай фабрыкі “Камунарка”, якая выпусціла цудоўную серыю цукерак “Родныя словы”. На кожнай цукерцы з унікальным дызайнам этыкеткі можна знайсці цікавыя беларускія словы з унікальным арнаментам: “ветлівасць”, “удзячнасць”, “ціхамірнасць”, “пяшчота”, “натхненне”.

Такім чынам, Навагрудская раённая бібліятэка ў чарговы раз далучаецца да маштабнага праекта “Кожная пятнiца – роднае, сваё”.

#ДзеньРоднагаСвайго

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий