/ 11 апреля, 2024

11 красавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла гісторыка-патрыятычная праграма “Апаленыя душы і сэрцы”, прысвечаная Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Словазлучэнне “канцэнтрацыйны лагер” стойка асацыюецца з Другой сусветнай вайной. Тады ў Трэцім рэйху і на падкантрольных яму тэрыторыях была створана іх шырокая  сетка. Бібліятэкары расказалі  пра самыя страшныя нацысцкія канцлагеры, ахвярамі якіх сталі мільёны нявінных людзей. Была прапанавана прэзентацыя з фотаматэрыяламі, гучалі вершы ў памяць вязняў канцлагераў, для прагляду былі прапанаваны відэаматэрыялы пра канцлагеры на тэрыторыі Беларусі, быў зроблены агляд літаратуры.

Памяць ахвяр фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў была ўшанавана хвілінай маўчання.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий