/ 11 апреля, 2024

11 красавіка атрымальнікі сацыяльных паслуг аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі інвалідаў ТЦСАН Навагрудскага раёна наведалі гісторыка-патрыятычную праграму “Апаленыя душы і сэрцы”, прымеркаваную да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Бібліятэкар расказала пра самыя страшныя нацысцкія канцлагеры, ахвярамі якіх сталі мільёны нявінных людзей. Была прапанавана гісторыка-дакументальная і мастацкая літаратура па тэме. Гучалі пранікнёныя вершы-прысвячэнні вязням канцлагераў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий