/ 1 апреля, 2024

«Гадзіна Зямлі» – акцыя, падчас якой людзі выключаюць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У 2024 годзе акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 30 сакавіка з 20:30 да 21:30. У бібліятэчным пункце 28 сакавіка прайшла эка-гадзіна «Я люблю цябе, Планета», прымеркаваная да акцыі. Дзеці даведаліся аб асноўных экалагічных праблемах сучаснасці, пазнаёміліся з цікавымі кнігамі, прынялі ўдзел у экалагічнай гульні. Бібліятэкар прапанавала дзецям паразважаць і абмеркаваць, што яны могуць зрабіць для захавання чысціні нашай зялёнай планеты. Вынікам абмеркавання стала думка, што беражлівыя адносіны да планеты справа ўсіх людзей на Зямлі. Актыўна таксама прашла інтэрактыўная гульня «Экалагічны калейдаскоп».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий