/ 29 марта, 2024

28 сакавіка ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы, у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, прайшла літаратурная вандроўка “В гостях у сказки”. Удзельнікамі мерапрыемства былі дзеці школьнага лагера “Званочкі дабрыні”. Дзеці наведалі станцыі «Доскажи словечко», «Почтовая», «Поэтическая», на якіх адгадалі крыжаванкі, загадкі. На станцыі «Тэатральная» ўспомнілі, што ва ўсіх народных казках шчаслівы, добры канец. Напрыканцы ўдзельнікам было прапанавана намалявць рэпку: калі вандроўка спадабалася – вясёлую, або сумную, калі не. Рэпка на ўсіх малюнках атрымалася з усмешкай.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий