/ 29 марта, 2024

Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла дзяцей малодшых класаў на пазнавальную гадзіну “Земля – наш общий дом”, якая прайшла ў рамках Міжнароднай экалагічнай акцыі “Час Зямлі”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй акцыі. Затым яны прынялі ўдзел у віктарыне “Лес – наша багацце”, якая выявіла знатакоў птушак, дрэў, раслін і жывёл. Бібліятэкар заклікала дзяцей не абмяжоўвацца выключэннем святла на адну гадзіну ў годзе, а ў паўсядзённае жыццё ўвесці простыя дзеянні, якія сапраўды прынясуць вынік. Гэта пасадзіць дрэвы, сартаваць смецце, не пакідаць у разетцы зарадку да тэлефона. Да мерапрыемства была падрыхтавана аднайменная кніжная выстава, якая зацікавіла дзяцей, а само мерапрыемства прынесла ім не толькі станоўчыя эмоцыі, але і карысныя веды.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий