6 лістапада Харосіцкую сельскую бібліятэку наведалі дзеці з лагера «Асенняе асарці», які працуе на базе Нягневіцкай сярэдняй школы. Для юных гасцей была арганізавана пазнавальная экскурсія па бібліятэцы пад назвай «Дом, у якім жывуць кнігі». Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з работай бібліятэкі, расказала пра кніжны фонд і асаблівасці яго размяшчэння, а таксама пра тэматычныя выставы і іх прызначэнне. Асаблівую ўвагу надалі выставе «Калейдаскоп кніжных навінак», дзе былі прадстаўлены дзіцячыя кнігі, атрыманыя ў бягучым годзе. Пасля экскурсіі дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у інсцэніроўцы казкі Карнея Чукоўскага «Доктар Айбаліт». Юныя ўдзельнікі з энтузіязмам уваходзілі ў вобразы, праяўлялі сваю артыстычнасць — «лячылі» звяроў і «выпісвалі» ім лекі.




