25 ліпеня на возеры Літоўка, што побач з Навагрудкам на фестывалі бардаўскай песні — «Музыка сердец», які прысвечаны У. Высоцкаму, Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурную пляцоуку «Владимир Высоцкий — поэзия, ожившая в музыке и струнах».
Наведвальнікам прапаноўваліся: літаратурная выстава, квэст «Кабінет Глеба Жэглова», які дазваляў пагрузіцца ў цікавыя факты з творчасці паэта, а сапраўдным упрыгожваннем пляцоўкі стала выступленне паэтаў літаратурнага аб’яднання «Купальскія зоры» з Баранавіч.
Удельнікі парадавалі слухачоу́ пранікнёнымі вершамі, прысвечанымі памяці Уладзіміра Высоцкага, возеру Літоўка і Навагрудку. Свае творы чыталі паэты: Таццяна Яцук, Юрась Мазалевіч, Аляксей Белы і Наталля Несцярук.
Вялікі дзякуй за пранікнёныя радкі, за любоў да сваёй радзімы, за творчасць і паэтычны настрой!
Гэты дзень пакінуў шмат цёплых уражанняў і натхнення для ўсіх прысутных.


















