28 кастрычніка бібліятэкары Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі запрасілі падлеткаў на гадзіну зносін “Алкаголь і падлетак”. Удзельнікі актыўна разважалі над важнымі і трывожнымі пытаннямі:
- Наколькі небяспечны чалавек у стане алкагольнага ап’янення?
- Як спіртное ўплывае на здароўе падлеткаў і моладзі?
- Якім чынам ранняе ўжыванне алкаголю адбіваецца на будучым жыцці?
Падчас размовы быў зроблены акцэнт на неабходнасці знайсці альтэрнатыву дрэннай звычцы і зацвердзіцца ў думцы, што няма нічога больш каштоўнага за жыццё і здароўе. Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі памяткі аб небяспецы шкодных звычак.





