10 чэрвеня бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі для дзяцей з прышкольнага лагера гімназіі правялі гульню-віктарыну “Па слядах любімых казак”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі праверыць свае веды пра традыцыйныя сюжэты, гераяў і сакральны сэнс казачных гісторый. Іх чакалі цікавыя пытанні, чароўныя прадметы і старадаўнія сюжэты, казачныя тэлеграмы, вяселыя паўзы і сюрпрызы.





