5 лістапада бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі завіталі ў госці ў прышкольны лагер гімназіі №1 г. Навагрудка з віктарынай “Казачная экалогія”. Дзеці пазнаеміліся з пазнавальнымі казкамі пра прыроду і яе насельнікаў, удзельнічалі ў гульнях на веданне экалогіі, літаратурным падарожжы па казачных краінах, дзе героі дапамагаюць захаваць прыроду.
Удзельнікі даведаліся, як важна берагчы нашу планету, пазнаеміліся з дзіўнымі фактамі пра прыроду і яе жыхароў, а таксама навучыліся простым спосабам абароны навакольнага асяроддзя.




