8 верасня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная праграма “Кнігі і мова: сэрца беларускага пісьменства”, на якую завіталі навучэнцы першага курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Першакурснікі здзейснілі экскурс у мінулыя стагоддзі і прасачылі шлях развіцця беларускай пісьменнасці праз агляд “Кніжныя скарбы роднай зямлі”.
Адказалі на пытанні інтэлектуальнай віктарыны “Код беларускага пісьменства”. У творчай лабараторыі “Аўтограф гісторыі” навучэнцы пісалі сапраўднымі чарніламі і пёрамі скарынаўскія буквіцы.















