28 мая, напярэдадні Сусветнага дня без тытуню, у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў урок здароўя ”Курыць – здароўю шкодзіць!”. Бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з наступствамі курэння, прывяла прыклады таго, што чалавек, які курыць, прыносіць шкоду не толькі сабе, але і акружаючым людзям. Удзельнічаючы ў конкурсе “Славесны бой” юнакам і дзячатам патрэбна было назваць як мага больш слоў, звязаных са здаровым ладам жыцця. Цікавым быў конкурс “Закурым?…” — патрэбна было прывесці сур’ёзныя аргументы пры адмове ад прапанаванай цыгарэты. Таксама падлеткі складалі пасловіцы, адказвалі на пытанні віктарыны, пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Жыццё без тытуню”.





