/ 18 апреля, 2024

16 красавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла квэст-праграма “Нечаканая вандроўка па Беларусі”, прысвечаная Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін.

Юнакоў і дзяўчат з Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа ў складзе дзвюх каманд чакала  захапляльнае знаёмства з архітэктурнымі, культурнымі і прыроднымі беларускімі славутасцямі праз квэставыя заданні. Спачатку  ішла размова пра найбольш значныя аб’екты спадчыны з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і спіса Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Квэставыя заданні  прапаноўвалі складанне з пазлаў выяў замкаў, вызначэнне  са спасылкай на QR-коды самых вядомых помнікаў кожнай з вобласцей Беларусі. Патрэбна было назваць кожны з прадстаўленых беларускіх музычных інструментаў  і суаднесці  інструменты з іх выявамі.  Асобнае геаграфічнае заданне прапанавала разгадаць зашыфраваны культурны аб’ект з дапамогай азбукі Морзе. А літаратурная частка квэста дала магчымасць пазнаёміцца з помнікамі Гродзенскай вобласці і  вызначыць  помнік аднаму з заснавальнікаў  беларускай літаратуры – Францішку Багушэвічу.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий