/ 18 апреля, 2024

Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла краязнаўчая віртуальная экскурсія “Маўклівыя сведкі мінуўшчыны”. Дзеці віртуальна наведалі Мірскі замак, Каложскую царкву, Дом-музей Адама Міцкевіча. Паслухалі легенды пра Любчанскі замак і адказалі на пытанні віктарыны. Юныя чытачы пазнаёміліся таксама з аднайменнай кніжнай выставай, якая выклікала ў іх вялікую цікавасць і многія кнігі яны ўзялі дадому.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий