/ 1 сентября, 2026

У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы працягваецца рэалізацыя выставачнага праекта «12 месяцаў для чытання», у рамках якога ў жніўні для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту было арганізавана незвычайнае падарожжа па старонках гістарычных раманаў.
Кожны з іх меў магчымасць дакрануцца да мінулага не толькі праз падручнікі, але і праз мастацкае слова. Дзеці даведаліся, як жылі, любілі, змагаліся нашы продкі, якія выпрабаванні выпадалі на іх долю і як яны захоўвалі гонар і годнасць.

28 жніўня бібліятэкары правялі літаратурны тэст “Дзікае паляванне караля Стаха”: адразу абмяркоўвалі раман У. Караткевіча з вучнямі 9 класа, дзеці зачытвалі вытрымкі з рамана, што ім спадабалася, што іх усхвалявала, затым адказвалі на пытанні тэста.

Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што гістарычная проза — гэта ўнікальны жанр, дзе факты пераплятаюцца з выдумкай, дзе героі мінулага становяцца блізкімі і зразумелымі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий