/ 19 сентября, 2022

17 верасня наша краіна адзначыла дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. З гэтай нагоды ў бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай святочнай даты.

16 верасня Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла на паэтычны марафон “Роднай зямлі я часцінку душы прысвячаю…”. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з гэтым дзяржаўным святам, чаму, менавіта, 17 верасня мы яго святкуем, што гэта дата мае невыпадковы характар. Пазнаёміла з падзеяй 1939 года, якая стала адной з самых знамянальных у гісторыі нашай краіны – уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. На працягу мерапрыемства гучалі вершы пра Беларусь Р.Барадуліна, А.Грачанікава, А.Русака, Н.Гілевіча ў выкананні вучняў 9 класа. Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “Адзіная Беларусь – магутная Беларусь”, дзе была прадстаўлена літаратура пра суверэнную Беларусь, яе гісторыю і дасягненні.

Пра падзеі 17 верасня 1939 года ішла размова на уроку гісторыі “Дзень, які змяніў гісторыю”, які прайшоў у Харосіцкай сельскай бібліятэцы 17 верасня. Прысутным яшчэ раз нагадалі, пра тое што гэта падзея стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Білліятэкар зрабіла агляд артыкулаў па гэтай тэме. Дапоўніла мерапрыемства выстава “Свята, якое нас яднае”

У Шчорсаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гульня-падарожжа пад назвай «Я люблю Беларусь». Дзеці адказвалі на пытанні гістарычнай віктарыны, успаміналі вядомых людзей Беларусі, чыталі вершы, складалі прыказкі.

У Ацмінаўскай сельскай бібліятэцы падчас гутаркі каля выставы “Дзень народнага адзінства” размаўлялі пра тое, што толькі ў адзінстве людзей багацце нашай краіны, неабходна памятаць урокі мінулага.

У бібліятэках былі аформлены кніжныя выставы і паліцы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий