/ 9 июня, 2026

6 чэрвеня Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у  X Абласным фестывалі кнігі “Гродзенскі ЛітФэст”, які прайшоў у рамках юбілейнага XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Пад адкрытым небам Навагрудская раённая бібліятэка на ЛітФэсце прадставіла інтэрактыўную пляцоўку “Натхненне часу” з арт-галерэяй жаночых вобразаў.

Для жыхароў і гасцей пляцоўкі працавалі інтэлектуальныя гульні, лакацыі з настольнымі гульнямі “Жаночы сілуэт на фоне гісторыі”, “Маленькія беларусы”, пазлы, а таксама традыцыйная фотазона ў стылі рэтра, якая  палюбілася ўсім гасцям пляцоўкі.

З вялікай цікавасцю дзеці і дарослыя ўдзельнічалі ў рэшата-квэсце, дзе шукалі ў зерні  артэфакты.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий