/ 28 марта, 2024

27 сакавіка вучні сярэдняй школы №5 Навагрудка адправіліся ў падарожжа з Навагрудскай гараджанкай. Дзяцей чакалі цікавыя гісторыі пра падзеі векавой даўнасці старажытнага Навагрудка і яго славутасці. Зачаравала маленькіх падарожнікаў сустрэча са спадарыняй Розай, якая прапанавала займальную і пазнавальную гульню. Свае таямніцы адкрыў і бібліятэчны міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”. Падарожжа завяршылася фотасесіяй у рэтра-фотаатэлье, дзе дзеці прымералі ўпадабаныя вобразы.

  

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий