/ 28 марта, 2024

27 сакавіка Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла ў паэтычную гасцёўню «Поэзии мир необъятный…» навучэнцаў Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. У гасцёўні гучалі вершы класікаў і сучаснікаў, аб’яднаныя ў пяці паэтычных тэмах: каханне, філасофія, гумар, дзіцячая паэзія і вершы пра кветкі. Кніжная выстава-экспазіцыя змясціла вялікую колькасць паэтычных зборнікаў. Бібліятэкар прапанавала паэтычныя чытанні “Вершы на рамонкавых пялёстках”, дзе гучалі вершы пра розныя кветкі, а навучэцы выказвалі свае асацыяцыі пра іх. Цікавае знаёмства з паэзіяй адбылося таксама праз паэтычныя загадкі і інтэрактыўныя творчыя заданні.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий