/ 6 мая, 2026

Усё далей і далей адыходзіць у гісторыю Вялікая Айчынная вайна. Але вельмі важна захаваць памяць аб ёй, перадаць будучым пакаленням павагу да подзвігу воінаў, растлумачыць значнасць Вялікай Перамогі для нашай краіны і ўсяго свету.

Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы экспанатамі майскай кніжнай выставы, аформленай у рамках выставачнага праекта “12 месяцаў для чытання”, сталі творы ваеннай тэматыкі. Гэта кнігі аб подзвігах нашых дзядоў і прадзедаў, аб горы і радасці, аб жаданні жыць — словам аб тым, якой была гэтая вайна і чым прыйшлося за яе заплаціць.

З мэтай захавання гістарычнай памяці аб подзвігу і гераізме савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў бібліятэцы прайшоў ваенна-патрыятычны квэст “Па слядах Вялікай Перамогі”. Дзве каманды, атрымаўшы маршрутныя лісты, адправіліся выконваць заданні. Удзельнікі пабывалі на станцыях: “Інтэлектуальная”, “Перамога ў лічбах”, “Літаратурная”, дзе выконвалі заданні рознай складанасці і справіліся з гэтым выдатна.  Мерапрыемства стала напамінам аб падзеях, якія адбыліся ў гады вайны, былі прыгаданы асноўныя даты,  імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Патрыятычны квэст не пакінуў нікога з рабят  раўнадушнымі, і, магчыма, дапаможа ім па-новаму ставіцца да грамадзянскага і воінскага абавязку перад Айчынай.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий