21 снежня ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы адбылася прыемная навагодняя падзея. Дзед Мароз і сям’я Дзяшук з аграгарадка Нягневічы падарылі бібліятэцы 23 кнігі. Падораныя выданні папоўняць бібліятэчны фонд, зоймуць сваё годнае месца на паліцах і абавязкова знойдуць новых чытачоў.
Харосіцкая сельская бібліятэка шчыра дзякуе за цудоўны навагодні падарунак і ўвагу да бібліятэкі.
Вялікі дзякуй!


