/ 10 сентября, 2026

З мэтай прафілактыкі падлеткавага суіцыду 10 верасня ў Любчанскую інтэграваную гарпасялковую бібліятэку былі запрошаны вучні старэйшых класаў на выхаваўчы ўрок “Шануй сваё жыццё!”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала, што такое суіцыд і што штурхае падлеткаў на гэты ўчынак, таксама звярнула ўвагу прысутных на тое, што свет, які акружае нас, вельмі зменлівы і ў жыцці кожнага здараюцца цяжкасці, якія не проста пераадолець. Але як бы не складаліся жыццёвыя абставіны, чалавек не павінен губляць цікавасць да жыцця.

         Мерапрыемства прадоўжылася гульнёй — падлеткі абменьваліся добрымі пажаданнямі і прынялі ўдзел у акцыі “Я галасую за жыццё!”, прымацаваўшы выяву сваёй далоні на плакат і напісалі, што значыць для іх паняцце “жыццё”.

Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да адзінай думкі, што няма ніводнай прычыны, па якой можна адмовіцца ад сваёй будучыні.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий