Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін бібліятэкары Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі падрыхтавалі слайд-паказ “Память, застывшая в камне”, з якім пазнаёмілі вучняў 7 класа. Прысутныя даведаліся пра Каложскую царкву, Лідскі і Гальшанскі замкі, Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку.
Затым дзеці адказвалі на пытанні віктарыны.
Мерапрыемства было цікавым і прайшло з карысцю. Дзеці ведаюць колькі вежаў мае Навагрудскі замак, якая вышыня Фарнага касцёла ў Гродне. Многія з прысутных наведвалі замкі, пра якія ішла гутарка, і нават дапаўнялі бібліятэкара пэўнымі фактамі. Падлеткі пазнаёміліся з тэматычным бібліяграфічным паказальнікам “Праз далеч стагоддзяў”, які змяшчае звесткі пра гісторыю Любчанскага замка і краязнаўчым даведнікам “Легенды Любчанскага замка”, што было асабліва цікава ўдзельнікам мерапрыемства.





