/ 19 февраля, 2026

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў Любчанскую інтэграваную гарпасялковую бібліятэку былі запрошаны вучні 6-7 класаў на квэст-гульню “Смак роднай мовы”. За права быць лепшымі змагаліся дзве каманды “Званочкі” і “Каласочкі”. Капітаны каманд атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся на прыпынкі, дзе выконвалі пэўныя заданні: адгадвалі загадкі, шарады, рэбусы, займаліся перакладам слоў з рускай мовы на беларускую. Спадабаўся ўдзельнікам прыпынак “Таямнічая скрыня”, дзе яны па апісанні і тлумачэнні здагадваліся, што за прадмет ляжыць у скрыні і ў якім мастацкім творы пра яго гаворыцца. Многа цікавых і займальных прыпынкаў чакалі дзяцей. Напрыканцы мерапрыемства падлічылі балы і павіншавалі каманду “Каласочкі”, якая перамагла ў гэтай нялёгкай барацьбе.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий