/ 16 марта, 2026

У бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай бібліятэкі 14 сакавіка адбылася сустрэча аматараў вязання “Сакрэты творчасці”.
Бібліятэчны пункт на час стаў сцэнаю для творчых людзей.

Удзельнікі сустрэчы прадэманстравалі вязаныя ў розных стылях вырабы.

Бібліятэкары прадставілі агляд кніг і часопісаў па тэме, расказалі пра цікавую гісторыю вязання.

Дасведчаныя майстры падзяліліся сваімі сакрэтамі. Пад дэгустацыю смачнай выпечкі праходзіла жывое абмеркаванне моды і тэндэнцый у сучасным вязанні.

У цёплай творчай атмасферы гаварылі аб новых ідэях і схемах.
Напрыканцы вырашылі, што лішкі нітак для вязання, якіх у кожнага сабралася даволі шмат, яны перададуць у сацыяльны пансіянат, насельнікі якога ствараюць з іх шыкоўныя карціны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий