2 чэрвеня, да Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Любчанскую інтэграваную гарпасялковую бібліятэку завіталі дзеці з выхаваўча-аздараўленчага лагера “Сузор’е” на конкурсна-забаўляльную праграму “У краіне цудоўнага дзяцінства”.
Удзел у мерапрыемстве прынялі дзве каманды “Самыя-кемлівыя“ і “Самые знаходлівыя”. Юныя чытачы ўспаміналі назвы гарадоў, па ўрыўку з твора адгадвалі назву і аўтара твора. Каманды па чарзе разгадвалі шарады, знаходзілі адказ на прапанаваную задачу-жарт.
Вельмі спадабалася дзецям адгадваць, што ляжыць у шкатулцы, хто адказаў правільна – забіраў гэты прадмет сабе. Усім было весела і цікава.









