/ 27 октября, 2025

З 23 па 24 кастрычніка 2025 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройшоў XII Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У працы кангрэсу прынялі ўдзел больш за 400 дэлегатаў з 17 краін блізкага і далёкага замежжа. Навагрудскую раённую бібліятэку прадставілі намеснік дырэктара Ірына Старадымава і загадчык аддела абслугоўвання і інфармацыі Святлана Чубрык.

У першы дзень на пляцоўках бібліятэкі адбылося пленарнае пасяджэнне, круглы стол, а таксама майстар-клас “Замена карэньчыка пераплётнага вечка сучасных дакументаў”, экскурсія “Займальны свет грыбоў” у мікрабіялагічную лабараторыю аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў.

На другі дзень адбыліся пяць секцыйных пасяджэнняў і круглы стол “Лічбавая трансфармацыя дзейнасці бібліятэк: тэхналогіі і функцыянальныя рашэнні”, прошоў майстар-клас па арганізацыі кніжных клубаў пры ўдзеле кніжнага блогера, арганізатара клубаў і стваральніка курса для мадэратараў кніжных клубаў Кацярыны Аксенавай. На 5-ай секцыі  «Папулярызацыя кнігі і чытання. Фармаванне патрыятычных каштоўнасцяў у дзяцей і моладзі» выступіла з дакладам “Сацыякультурная дзейнасць бібліятэкі праз гістарычны праект «Кірмаш – і цэлы свет ваш» загадчык аддела абслугоўвання і інфармацыі Святлана Чубрык.

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий