/ 21 марта, 2024

20 сакавіка ў Навагрудскую раённую бібліятэку на вечар памяці “Хатынь… Мы помнім” завіталі навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. 81 год таму адбылася жахлівая трагедыя, якая пакінула адбітак у памяці, цікавасць да якой не заканчваецца дагэтуль.

Трагедыя невялікай беларускай вёскі Хатынь, якая была спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі 22 сакавіка 1943 г., стала сусветна вядомым сімвалам генацыду, пакут і страт усяго насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Бібліятэкар прадставіў агляд-хроніку пра адну з самых трагічных старонак у гісторыі нашай радзімы. Расказаў бібліятэкар і пра тое, якая работа па расследаванні ваенных злачынстваў гітлераўцаў і калабарантаў вялася непасрэдна пасля вайны і вядзецца цяпер. Навучэнцы даведаліся і аб тым, якія карныя акцыі праходзілі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Аповед бібліятэкара дапоўнілі відэаролікі з выступленнем Іосіфа Камінскага на адкрыцці мемарыяльнага комплексу “Хатынь” і кароткай даведкай аб генацыдзе мірнага насельніцтва БССР. Выстава літаратуры “Звон званоў Хатыні” прадставіла не толькі навуковую, але і мастацкую літаратуру, прысвечаную Хатынскай трагедыі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий