/ 20 марта, 2024

19 сакавіка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла вечар-партрэт “Юрый Гагарын: калі быць, то быць першым”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння першага чалавека, які здзейсніў палёт у космас, і адзначыў пачатак новай эры чалавечай гісторыі – эры пілатуемай касманаўтыкі. Пазнаёміцца з асобаю Юрыя Аляксеевіча завіталі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкар расказала аб дзіцячых і юнацкіх гадах Юрыя Гагарына, аб жыцці яго сям’і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб яго любві да неба і мары стаць лётчыкам. Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай, дзе былі прадстаўлены кнігі аб касманаўце, аб космасе і касмічных аб’ектах. Актыўна юнакі і дзяўчаты адказвалі на пытанні віктарыны “Па старонках біяграфіі Юрыя Гагарына”. Весела і пазнавальна прайшла гульня “Касмічныя гісторыі”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий