15 кастрычніка ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся вечар-сустрэча аматараў народнай медыцыны «Лекі з прыроднай аптэкі».
Бібліятэкар расказала прысутным пра лекавыя расліны, якія растуць у нашай мясцовасці, іх збор і карысныя ўласцівасці. Удзельнікі мерапрыемства таксама падзяліліся сваімі ведамі аб карысці некаторых раслін.
У бібліятэцы сабрана ўнікальная калекцыя аптэкарскай пасуды, якая уключае больш за 60 экспанатаў, флаконаў і бутэлечак і пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі. Самы стары флокон ад лекаў пачатку XX стагоддзя, выпушчаны ў Варшаве, “Magister klawe Warszawa”.
Расліны не толькі лячылі і кармілі чалавека, але і, паводле павер’яў, прыносілі шчасце, абаранялі ад нячыстай сілы і ахоўвалі хату. Прысутным прапанавалі зрабіць для сябе абярэгі, запоўніўшы невялікую шкляную бутэлечку засушанымі раслінамі.
У заключэнні мерапрыемства было адзначана, што пытанне прымянення лекавых раслін трэба разглядаць адказна, пасля кансультацыі са спецыялістам.









