5 сакавіка каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі віншавальным візітам “Цёплыя словы ў лепшы дзень сакавіка” вітала сваіх дарагіх чытачак.
Традыцыйнае віншаванне з нагоды Міжнароднага дня жанчын з самымі лепшымі пажаданнямі атрымалі жанчыны з вёсак Кміцянка, Мукінічы, Негрымава і Гагарына.





