13 кастрычніка каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі наведала жыхароў вёсак Каменка і Навіны з віншаваннямі з надыходзячым Днём маці і Пакровамі Прасвятой Багародзіцы. Жанчыны атрымалі віншавальныя паштоўкі з цёплымі пажаданнямі, а таксама добрыя кнігі і часопісы.


