
У рамках выставачнага праекта «12 месяцаў для чытання», які рэалізуе Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка, у ліпені размова пайшла аб такім літаратурным жанры, як фэнтэзі.
Выстава “Смелыя фантазіі фэнтэзі” для тых, хто любіць нерэальныя міры і спецэфекты, чараўніцтва і ператварэнні.
Чытачоў чакала займальнае падарожжа ў казачны свет, у якім існуюць вынаходлівыя эльфы, чараўнікі, драконы, пярэваратні і ведзьмы.

З дзецьмі 7-8 класаў правялі літаратурны квэст «Путешествие по мирам фэнтези».
Юныя чытачы выконвалі розныя заданні, успаміналі класічных персанажаў фэнтэзі, іх артэфакты.

✨Дзеці разгадвалі таемную мову драконаў, шукалі пару: герой – кніга, аднаўлялі заклёны з фрагментаў вядомых ім тэкстаў.
Асоба зацікаўленыя юнакі і дзяўчаты змоглі абмеркаваць гісторыю стварэння вядомых твораў гэтага жанру , а таксама іх знакамітыя экранізацыі .

Гульцы даказалі, што свет фэнтэзі жывы, пакуль ёсць тыя, хто яго чытае і помніць.





