/ 15 января, 2026

У межах абласнога бібліятэчнага праекта “Разам з кнігай дарогаю дабра” 14 студзеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў утульны літаратурнік “Магія кніг і добрых сутрэч”. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі ветэраны бібліятэчнай справы і  працуючыя бібліятэкары, стаж якіх у бібліятэчнай дзейнасці складае ад 25 год і больш. Сустрэча за духмянай гарбатай была напоўнена цёпла-настальгічнымі ўспамінамі і душэўнымі гісторыямі з дзяцінства і маладосці, звязанымі са святкаваннем Новага года і Калядаў. Цікавым навінкам літаратуры быў прысвечаны агляд “Калейдаскоп лепшых кніг”. Добрыя ўсмешкі і пазітыўны настрой стварылі розныя конкурсы і вясёлыя заданні. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, сямейнага шчасця, аптымізму і доўгіх гадоў жыцця.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий