/ 20 февраля, 2026

20 лютага Ладзеніцкая сельская бібліятэка прыняла ўдзел у чарговым пасяджэнні інфармацыйна-адукацыйнага праекту “ШАГ” (Школа Актыўнага Грамадзяніна) у Ладзеніцкай базавай школе. З вучнямі 6 класа адбылася гутарка-дыялог “Ад пошука – да пазнання”. Бібліятэкар расказала дзецям пра даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі, з чаго ён складаецца, што ў яго ўваходзяць энцыклапедыі, слоўнікі і даведнікі, і як з іх дапамогай знайсці неабходную інфармацыю. У канцы мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у віктарыне і з дапамогай энцыклапедый і слоўнікаў знаходзілі адказы на пытанні.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий