20 лютага ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы адбылася пазнавальная хвілінка “Вясёлая Масленіца”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята, расказала пра яго вытокі і старажытныя народныя традыцыі. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі аповед, актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, дзяліліся сваімі ведамі і ўражаннямі. Завяршылася сустрэча прыемным сюрпрызам — усіх гасцей чакалі смачныя масленічныя бліны, якія сталі сімвалам сонца, цяпла і надыходзячай вясны.
Свята атрымалася цёплым, пазнавальным і па-сапраўднаму радасным!


