23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта дзень памяці, мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, якія баранілі незалежнасць роднай зямлі. У гэты дзень традыцыйна прынята віншаваць усіх мужчын і хлопыкаў.
З гэтай нагоды ва Уселюбскай і Шчорсаўскай сельскіх бібліятэках прайшлі майстар-класы па вырабу віншавальных паштовак сваімі рукамі пад назвай “Падарунак для таты”. Выкарыстоўваючы каляровую паперу, картон і клей хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі прыгожыя і арыгінальныя падарункі для сваіх татаў і дзядуляў.




