“Лета класнае, бяспечнае” – так называлася тэматычная гадзіна, якую 11 чэрвеня правялі бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі для хлопчыкаў і дзяўчынак з прышкольнага лагера школы №7.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі паўтаралі асноўныя правілы бяспекі на вадзе, у лесе і ў горадзе; разабралі пажарабяспечныя правілы, атрымалі парады па прафілактыцы сонечнага ўдару і ўкусаў комараў і іншых насякомых. Прынялі ўдзел у цікавых гульнявых сітуацыях і віктарыне. Пазнаёміліся з кнігамі пра правілы бяспечных паводзін.






