/ 24 июля, 2026

24 ліпеня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшоў дзень сяброўства пад дэвізам “Пазнаем. Гуляем. Адпачываем».

❤️✨Бібліятэкар расказала хлопцам, што сяброўства — гэта адна з галоўных каштоўнасцей у жыцці кожнага чалавека. Падчас душэўнай гутаркі ўсе разам успомнілі і сфармулявалі важныя правілы сяброўства, а таксама пералічылі якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны і дакладны сябар.

Удзельнікі пазнаёміліся з лепшымі кнігамі аб адданасці, даверы і ўзаемавыручцы, узгадалі літаратурных і мультыплікацыйных персанажаў, якіх можна назваць сапраўднымі сябрамі.

✨Мерапрыемства прайшло на неверагодна пазітыўнай ноце. Дзякуй усім, хто падзяліў гэты дзень з намі!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий