/ 15 октября, 2025

15 кастрычніка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла вечар-партрэт «Адзіная Стэфанія», прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі і СССР Стэфаніі Станюты. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы лёс Стэфаніі Міхайлаўны, пра тэатральныя ролі легенды беларускай сцэны, цікавыя біяграфічныя факты і захапленні, пра яе ўнёсак у культурную спадчыну краіны. Юнакі і дзяўчаты адказалі на пытанні віктарыны, адгадалі любімыя гледачамі кінаролі С.Станюты.

Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага каледжа техналогій і бяспекі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий