/ 15 октября, 2025

У рамках святкавання Дня маці ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы 14 кастрычніка прайшла конкурсная праграма “Мама – гэта цэлы свет!”. Наведвальнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у розных конкурсах: яны прадаўжалі прыказкі, шукалі роднасныя сувязі, дзяўчынкі і хлопчыкі адказвалі на пытанні віктарыны “Казачныя мамы”, затым пісалі на маленькіх сэрцайках пра сваіх матуль і бабуляў.

12 кастрычніка ў Вераб’евіцкай сельскай бібліятэцы прайшла вечарына з аднайменнай назвай. Мамы і бабулі атрымалі шчырыя віншаванні, якія былі падрыхтаваны асабліва старанна. Падчас вечарыны гучалі прыгожыя вершы і вясёлыя песні, якія натхнялі ўсіх прысутных. Атмасфера свята была напоўнена шчырасцю і любоўю, што зрабіла гэты дзень яшчэ больш асаблівым. На завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць пачаставацца гарбатай і салодкімі падарункамі, што стала выдатным завяршэннем гэтага цудоўнага вечара.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий