21 кастрычніка, у рамках святкавання Дня бацькі, прайшоў майстар-клас па вырабу віншавальнай паштоўкі “Для любімага таты” у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы. Дзеці з энтузіязмам прыняліся за стварэнне віншавальных паштовак. Важна не толькі навучыць рабят ствараць з паперы паштоўку, але і развіваць эстэтычны густ, фантазію. У кожнага яна атрымалася яркая, маляўнічая і непаўторная. Гэтыя паштоўкі, зробленыя рукамі дзяцей, стануць асаблівым падарункам для татаў.



