Да Дня бацькі ў бібліятэчным пункце Навагрудскай раённнай бібліятэкі прайшоў майстар-класс «Цёплыя рукі: майструем падарункі для таты». Маленькія чытачы з задавальненнем стваралі арыгінальныя паштоўкі для сваіх тат. У працэсе яны выкарыстоўвалі яркія фарбы, налепкі і іншыя вырабныя матэрыялы, праяўляючы фантазію і творчасць. Хваляванне і радасць былі прыкметныя на тварах дзяцей, а выкананыя працы атрымаліся вельмі кранальнымі і асаблівымі.



