21 кастрычніка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурную гасцёўню “Иван Бунин. Жизнь в прозе и стихах”, прысвечаную 155-годдзю з дня нараджэння рускага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Агляд-прэзентацыя «Бунін: імя і час» пазнаёміла з жыццёвым і творчым лёсам юбіляра. Шэраг інтэрактыўных інтэлектуальных заданняў адкрылі цікавыя факты з біяграфіі майстра літаратурнага слова, а таксама дазволілі паглыбіць веды пра творчую спадчыну пісьменніка.











