/ 15 сентября, 2022

15 верасня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшло мерапрыемства пад назвай дублёр-шоу “Бібліятэкар на час”, якое было прымеркавана да прафесійнага свята – Дня бібліятэк. На пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з асновамі бібліятэчнай прафесіі. Яны даведаліся, як патрэбна правільна расстаўляць кнігі ў бібліятэцы, запаўняць чытацкія фармуляры, як выдаваць і прымаць літаратуру ад чытачоў, як аказаць ім дапамогу ў падборы літаратуры. А затым усе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў ролі бібліятэкара: працавалі з фармулярамі чытачоў, ажыццяўлялі пошук кніг у каталогах бібліятэкі. Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі бібліятэкар правяла агляд літаратуры “Галоўная бібліятэка краіны”. Таксама з дзецьмі правялі майстар-клас па вырабу кніжных закладак “Спадарожнікі любімых кніг”. Усе разам здзейснілі захапляльнае падарожжа ў дзіўны свет кніг.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий