14 верасня навучэнцы Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі пабывалі ў Навагрудскай раённай бібліятэцы. Першакурснікі прынялі ўдзел у літаратурна-патрыятычнай сустрэчы “Гармонія адзінства”, прысвечанай Дню народнага адзінства.
Да Дня народнага адзінства для наведвальнікаў бібліятэкі падрыхтавана змястоўная кніжная выстава, прысвечаная гісторыі і культуры Беларусі, станаўленню дзяржаўнасці нашай краіны.
А інтэрактыўныя заданні і фармат адкрытага дыялога дазволіў удзельнікам сустрэчы абмяняцца думкамі, праявіць адзінства і ўменне разам дасягаць пастаўленых мэт. Гучалі таксама вершы пра родную зямлю, любоў да Радзімы, яе дзіўную прыроду і багатую гістарычную спадчыну.
Навучэнцы з цікавасцю знаёміліся з кнігамі, выконвалі інтэлектуальныя заданні, адказвалі на пытанні, якія датычацца дзяржаўнай сімволікі. У ходзе сустрэчы гаварылі аб згуртаванасці і адзінстве беларусаў, аб тым, што ганарацца сваёй краінай, яе гісторыяй, культурай і традыцыямі. Шукалі калектыўны адказ
Напрыканцы навучэнцы зладзілі паэтычны флэшмоб “Разам з Радзімаю”.









